Ноч расстраляных паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы праводзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. У відэа Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды». Ягонае жыццё, як і іншых беларускіх дзеячаў культуры, абарвалася ў тую трагічную ноч 85 гадоў назад, але мы іх памятаем – і ніколі не забудземся. #ночпаэтаў
Back to Top