Новы від сацыяльнай дапамогі – адрасныя субсідыі на жыллё ()
Яны прадугледжаны ўказам №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканняў», які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 4 ліпеня. Цяпер ільготныя крэдыты змогуць выдаваць і камерцыйныя банкі. Аднак пры гэтым частку выплат або па працэнтах, або па асноўным доўгу возьме на сябе дзяржава. Атрымальнікі субсідый – усе грамадзяне, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку ў адпаведнасці з указам № 13 Прэзідэнта Беларусі. Грошы будуць выплачваць па чарзе і адрасна. Першымі з 16 катэгорый ільготнікаў на падтрымку змогуць разлічваць шматдзетныя сем’і.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017