Доўгія, доўгія вакацыі (Les grandes Grandes Vacances) па-беларуску – 09 Енк апантаны

Серыя 9 Усе ў мястэчку чакаюць наступу хаўруснікаў, і нарэшце яны высаджваюцца ў Нармандыі! Аднак немцы адчайна супраціўляюцца, таму хаўруснікі прасоўваюцца марудна. Супраціўленне Гранжвіля нясе страты, а жыхароў бяруць у закладнікі! P.S. 1 чэрвеня 1944 года францускаму супраціўленню праз радыё было транслявана паведамленне, што наступ хаўруснікаў пачнецца ў бліжэйшыя суткі. Паведамленне было закадзіравана ў першых радках верша Поля Верлена “Асенняя песня”. 6 чэрвеня 1944 пачалася высадка хаўруснікаў у Нармандыі. Два галоўныя героі — Эрнэст і Калет — прыехалі з Парыжа на вакацыі і мусілі застацца ў сельскай мясцовасці на ўсю вайну. Яны ствараюць групу сяброў пад назвай «Рабінзоны», якія сустракаюцца ў лесе і спрабуюць дапамагчы «Супраціўленню». Выдатны мультсерыял пра жыццё акупаванай вёскі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нармандыі, створаны паводле расказаў дзяцей — сведак і носьбітаў тых страшных падзей. У гэтым шоу прысутнічаюць вялікія прыгоды, небяспека, сумныя гісторыі... Кожны эпізод суправаджаецца ка
Back to Top