Нет ядерному оружию в Беларуси!

Не – ядзернай зброі ў Беларусі! Пасля распаду Савецкага саюзу Беларусь стала восьмай краінай свету па колькасці ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі. Аднак карыстацца ёй самастойна краіна не магла – усе коды для запуску ракет знаходзіліся ў Маскве. У ваенна-палітычным плане Беларусь была залежная ад Расіі. Гэты факт, а таксама непераадольныя дагэтуль наступствы чарнобыльскай трагедыі сталі прычынамі вываду з Беларусі ядзернай зброі, а ў артыкуле 18 Канстытуцыі было замацавана што “Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай”. Трэнд аб тым, што Беларусь – нейтральная без’ядзерная дзяржава быў пахаваны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. На тых выбарах краіну ахапілі самыя масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, у выніку чаго Аляксандр Лукашэнка атрымаў праблемы з легетымнасцю і перастаў прызнавацца абраным кіраўнікоў з ліку дэмакратычных краін свету. Аднак вынікі выбараў прызнала Расіі, што і дала апошняй нагоду для ваенна-палітычнага ціску на Беларусь. Пасля лютаўскага рэферэндуму 2022 г. артыкул 18 Канстытуцыі быў зменены і ўжо гучаў так “Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў”. Словы пра імкненне да без’ядзернага статусу і нейтралітэту былі выключаныя. Адразу пасля гэтага Уладзімір Пуцін пачаў рабіць заявы аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі Расіі. Сваю палітычную нелегітымнасць Аляксандр Лукашэнка вырашыў прыкрыць расійскім заступніцтвам і яе ядзерным парасонам. Гэта з’ява адмоўна сказваецца на іміджы Беларусі, а таксама робіць краіну патэнцыйна ўразлівай і ўцягнутай у вайну Расіі і Украіны. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае супраць ядзернай зброі ў Беларусі! Беларусь павінна быць мірнай, дэмакратычнай і нейтральнай краінай! Не вайне! Не дыктатуры! Не ядзернай зброі! #невайне #bsdp
Back to Top