Алея з драўляных фігур з’явіцца ў Пружанах напярэдадні 590-годдзя горада!

Прагуляўшыся па алеі, можна будзе ўбачыць выявы знакамітых асоб, звязаных з Пружаншчынай. Бона Сфорца, Ганна Ягелонка, Валенцій Швыкоўскі і не толькі. Над стварэннем фігур з дрэва зараз працуюць лепшыя разьбяры Беларусі з розных куткоў краіны. Месца работы – там жа, дзе і будзе размяшчацца своеасаблівая алея, каля кампазіцыі «Муха і Вец». Адначасова да ўладкавання тэрыторыі прыступілі камунальшчыкі. Глядзіце відэа, а больш падрабязнасцей раскажам у газеце. Падпісвайцеся на нас: ВКонтакте — Одноклассники — Facebook — Instagram — Twitter — Viber — Telegram —
Back to Top