Матылёк: медытацыя на прыняцце сілы свайго Роду

Калі нам патрэбна падтрымка, вера ў свае сілы, мы звяртаемся да блізкіх і родных. Але дапамагчы могуць не толькі тыя, хто побач. Надаць сілы, натхніць, супакоіць можа і само ўсведамленне велічы і магутнасці свайго Роду. Варта проста ўспомніць, колькі ў вас продкаў. Уявіць і адчуць іх любоў. І дапаможа гэта зрабіць медытацыя «Матылёк». У карціне свету нашых продкаў матылёк быў пасрэднікам паміж светам жывых і памерлых, прадвеснікам смерці (калі прылятаў у хату да сталага ці хворага чалавека). У некаторых рэгіёнах матылькоў лічылі душамі памерлых. Мантаж: Святлана Лазоўская Музыка: Мідвінтэр Скотт Баклі | Музыка прасоўваецца Creative Commons/Attribution 4.0 International (CC BY 4.0) Перад медытацыяй: • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп’ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі) • Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню • Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце) • Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне) Вітаем у падарожжы ў Сусвет! #belarus #беларусь #music #meditation #relaxingmusic #relaxing #медитацияпередсном #медитация
Back to Top