Якуб Колас, верш Нёман

Якуб Колас, верш “Нёман Чытае Мікалай Бойка, галоўны рэдактар грамадска-папулярнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Адзінства»/«Единство» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў “Руска-Беларускае Братэрства 2000“ Льецца Нёман паміж гораў, Светлы, чысты, як з расы, Накапаў ён ям і нораў Гоніць воду праз лясы. Гой ты, Нёман, наша рэка! Поіш ты і корміш нас, Бедну чайку чалавека Ты з сабой насіў не раз. А вясною на прасторы Дуб стары сярдзіта гнаў I насіў ты крыгаў горы, Луг і поле затапляў; Разліваўся па ракітах I займаў і лес, і гай... Даўгавязы плыт за плытам У далёкі нёс ты край. Колькі раз рыбацкі човен На грудзях тваіх гуляў!.. Гой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў! Чуў ты смутак горкай долі Свайго сына-мужыка, Чуў не раз у чыстым полі Плач і слёзы бедака. Ў ціхі вечар над табою Дудка плакала не раз, I кацілася слязою Песня ў ранні
Back to Top