Віцебск і Орша ўвайшлі ў топ-15 гарадоў з высокім коштам зямлі ()
Дзяржкамітэт па маёмасці завяршыў кадастравую ацэнку зямель. Так, адзін квадратны метр у Віцебску каштуе 22 рублі 68 капеек, гэта ў 7 разоў танней, чым у сталіцы. А у Оршы - крыху больш чым 12 рублёў. У Віцебскай вобласці землі ў сельскай мясцовасці каштуюць ад 24 да 76 капеек за метр квадратны. І гэта таксама ў разы меней, чым у сталічным рэгіёне. Зараз гарадскія і раённыя выканкамы рыхтуюць рашэнні аб зацвярджэнні вынікаў кадастравай ацэнкі зямель і будуць улічваць іх пры падаткаабкладанні з 1 студзеня 2018 года.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017