Выстава “Падводнае царства” адкрылася ў раённым музеі

У Шклоў прыехалі жыхары падводных глыбінь. Цікавую выставу, на якой можна бліжэй пазнаёміцца з прадстаўнікамі марскога царства, прывезлі ў наш горад з Брэсцкай вобласці. І кожны жадаючы можа даведацца на ёй якія рыбы жылі яшчэ ў часы дыназаўраў, хто такая рыба-сабака, дзе шукаць жэмчуг і многае іншае, проста наведаўшы раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Back to Top