znak stop - Знайду [трылогія “ФОРМА“]

Новая трылогія znak stop - “ФОРМА“ Музыка, словы, аранжыроўка - znak stop Stems mastering - Павел Сініла Малюнак - Яна Бабушкіна ... Калі я ўпаду і мая галава дакранецца зямлі то адну хвіліну буду чакаць і гэта хвіліна на мяне глядзіць Хоча мяне спыніць Можа, не дарэмна… ты мне патрэбна каб сфакусіравацца на тым, што засталося, у чаканні сустрэчы з тым самым госцем. Унутры туман, гэта - не падман. Мне не здалося Я знайду Цябе у глыбіні думак, знайду Цябе, не хвалюйся, што навокал шумна. Я знайду Цябе, гэта - маё жаданне. Вецер аддае мне Тваё дыханне. Мой дом навучыў мяне і працягвае вучыць, што трэба змяніць, што аддаліць і больш за тое - Да чаго трэба працягнуць малюй руку Якая цягнецца за Табой Набліжаецца ў Твой бок Я не ўбачыў знак “стоп” Таму зараз не глядзі на мой азноб Цела яшчэ ў старую прывычку хаваецца а я больш… я больш не сумняваюся Цяпер можна адчуць У распале гэтай ночы роспач, якую не прынясуць усе не адкрытыя... Высока тое, што раней выбівала з каляіны - зараз не мае істотнага сэнсу, калі я зараз тут не ў сваёй краіне - фокус сабраны ў тым самым месцы Ты зараз побач… ты зараз побач Калі я прачнуся ў гэтую ноч І акажацца, што я не спаў, Я паверу без дадатковых слоў, Што ёсць моманты напоўненыя сэнсам.
Back to Top