Публічная лекцыя Іны Калечыц “Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы”. Сярод пытанняў: Ці можна было пісаць на сценах царквы? Як звалі ігуменняў, якія былі пасля Еўфрасінні Полацкай? Які грэх найчасцей узгадваецца ў графіці Спаса-Праабражэнскай царквы? Ці посцілі ў сярэдневякоўі коцікаў на сценах?..
На сценах аднаго з самых старажытных храмаў Беларусі, полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, навукоўцы адкрылі 4000 надпісаў ХІІ—ХІХ стагоддзяў. Што і дзеля чаго пісалі продкі? Расказвае гісторык Іна Калечыц, аўтар манаграфіі пра царкоўныя графіці.
Пра тое, што на сценах храма ёсць надпісы, стала вядома ў ХІХ стагоддзі, калі паабсыпалася алейная фарба, якая іх хавала. Самы ранні датаваны запіс — 1189 год. Гэта запіс пра смерць Паўла — магчыма, святара. Побач запіс «Прэставілася Алена Паўлаўна» — магчыма, яго дачка. Наступныя датаваныя надпісы— з XV стагоддзя. Самы позні запіс — ад 8 жніўня 1832 года.
Надпісы сустракаюцца паўсюль. На ніжнім ярусе царквы — у алтары, ахвярніку, дыяканніку… Вялікая колькасць на слупах — на кожным да шасцісот надпісаў можа быць. Надпісы ёсць нават у аркасоліях — паўкруглых пахавальных нішах у сценах. Там хавалі ігуменняў, можа, кагосьці з княжацкай сям’і. Самы вялікі аркасолій прызначаўся для пахавання Еўфрасінні, але яна памерла ў Ерусаліме. І ўсё ж у гэтай нішы, магчыма, нехта быў пахаваны.
Над пахаваннямі святар павінен быў стаяць і чытаць малітву. На частцы сценкі аркасоліі адкрыта шмат надпісаў, напрыклад, архімандрыта Іаана, які жыў недзе ў XIV стагоддзі. Ён напісаў з памылкай: «Госпадзе, памажы рабу свайму анхімадрэту Іавану», а зверху ёсць прыпісачка: «А піў есмь». То бок архімандрыт выпіваў і каяўся ў гэтым. Надпіс аформлены цудоўна: рамачка ўся ў дыяганальных лініях, гэта значыць, што архімандрыт меў час: стаяў там, маліўся і вось напісаў.
Ёсць графіці і на верхнім ярусе царквы. На хорах, у дзвюх келлях — недзе па тысячы надпісаў у кожнай. Гэта амаль выключна надпісы шкаляроў, студэнтаў езуіцкага калегіума: лацінскія, канца XVI—XVIII стагоддзяў.
Адна з келляў належала прападобнай — месца яе малітваў. Рэстаўратары знайшлі ў келлі балкон — гэта як у вагоне другая паліца. Мяркуюць, што там Еўфрасіння спала, у галавах нават захаваўся вялікі камень.
Лічылі малітвы за душу
Увогуле, надпісы сустракаюцца ва ўсіх цэрквах. Найчасцей памінальныя: нехта памёр — пішуць яго імя, часам год. Побач маглі ставіць вертыкальныя рысачкі — гэта колькасць малітваў за душу памерлага.
Гістарычныя асобы згадваюцца менавіта ў такіх надпісах. Напрыклад, тры полацкія ігуменні, якіх мы не ведаем ні па якіх іншых крыніцах: Ганна, Кацярына, Акіліна. І, магчыма, Уліта, але там імя сапсаванае, і мы дакладна сказаць не можам. Таксама імёны епіскапаў, святароў, вялікай княгіні Ульяны, жонкі Альгерда.
Дарэчы, графіці дапамагаюць вызначыць першую назву царквы, эклезіёнім. Бо ў XII—XIV стагоддзях мы не ведаем, як царква называлася. Першая, самая старажытная назва царквы — яна зафіксавана і ў «Жыцці» — Святы Спас. Ёсць надпіс «Крылас Святога Спаса» (клірас) ці пішуць: «Панамар Святога Спаса», або «пабіце», бо «не ходзіць спяваць да Святога Спаса». У гонар Перамянення царква была асвечана ў 1656 годзе. Эклезіёнім ставіць пытанне пра дату першага асвячэння царквы: гэта Спас, але які з трох? Магчыма, 29 жніўня.
Ёсць таксама запісы-алфавіты, ад трох літар і далей. Напрыклад, запіс «абв» ужо абазначаў: я ведаю літары, я пісьменны.
На сценах таксама ёсць доўгія шэрагі літар «а»: першая літара, якую чалавек навучыўся пісаць. І вось ён ужо сядзеў і ад душы пісаў гэтую літару, пакуль не атрымаў, магчыма, ад кагосьці. Потым ёсць яшчэ надпісы малітоўныя: «Госпадзе, памажы рабу свайму» і імя.
Самыя цікавыя — побытавыя надпісы. Яны ж і самыя складаныя для вывучэння. Такія надпісы ёсць у дыяканніку: «Па чэраву па хрыбту Спірыда папа біце пугамі паеў праскур адзін канун» (канун— гэта памінальная вячэра), а далей: «а се пісаў…» Імя аўтара запісу сапсаванае, і імя Спірыда таксама закрэсленае. Хто сапсаваў? Або гэты самы Спірыд, або той, хто пісаў, зразумеў, што не меў рацыі і закрэсліў.
Потым надпіс пра панамара Саўку, які мне вельмі падабаецца: «А Саўка панамар Святога Спаса служыць чэраву работае целу». Гэта значыць, што ён любіў паесці і цела сваё песціў. Надпіс старанна закрэслены, аднак ён прадрапаны глыбока, і бачныя ніжнія часткі літар, па якіх можна яго аднавіць.
Таксама цікавы запіс: «Спірыда біце не ходзіць пець да Спаса». Але сустракаліся не толькі суровыя надпісы — на слупе, напрыклад, ёсць запіс: «Спірыд поп добры». І побач тры малюнкі — профілі людзей, магчыма, адзін з іх Спірыд...
Эксперт на сустрэчы – Іна Калечыц, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДПУ імя Максіма Танка; з 2007 г. удзельнік рэстаўрацыйных і навукова-праектных работ на старажытнай Спасаўскай царкве ў Полацку, ведае ўсё пра 4000 унікальных графіці царквы ці амаль усё. Калегі завуць яе “маці беларускай эпіграфікі”.
1 view
802
266
4 days ago 00:01:03 1
Надеясь привлечь в пустеющие стены храма новых прихожан, в церкви Святого Петра в британском городе Шипли стали проводить турнир
4 days ago 01:02:15 1
Квартирник НТВ у Маргулиса. Wildways. Выпуск от [НТВ] (16+)
4 days ago 00:03:35 1
Шаг.mp4
4 days ago 00:01:38 2
[Yung Meechy] YungMeechy - Belt Double G (Official Music Video)
4 days ago 00:13:00 1
[Kings and Generals] Czechoslovak Legion in Russia and its War to Return Home
4 days ago 00:02:51 1
Видео от ПЖТ
4 days ago 00:21:27 1
[EvilFluff ] Соло в статиках 5-го тира. Билд, актуальность, и их прибыльность? #альбиононлайн #альбион #статики
4 days ago 00:02:34 1
[CNBC Television] Elon Musk’s Twitter stake underscores that the company can be acquired: LightShed’s Greenfield
4 days ago 00:07:39 1
[House M.D.] Massage Therapy | House M.D..
4 days ago 00:03:01 25
[ABOKAI] Jinx Death「Arcane Season 2 AMV」Blind Spot
4 days ago 00:24:31 1
[DGB Media] DMV Franko Talks About Life & Music Scene In DMV, New Single “Don’t” Being Played On Radio + More
4 days ago 00:08:37 6
[Daily Dose Of Internet] Suspect Escapes Interrogation Room
4 days ago 00:00:36 7
Video by Emmanuelle Nurdin(480p) (5).mp4
4 days ago 00:09:24 2
Сборник - Печи, мангалы, барбекю, коптильни, тандыры
4 days ago 00:05:42 1
[MMO_insider] Albion Online #8 - Ленивая торговля
4 days ago 00:01:01 6
video by ASIA MARRY ME
4 days ago 00:15:45 1
[Bloxter] GOJO and SUKUNA Getting Rated by YUJI In Different ROBLOX Anime Games
4 days ago 00:03:09 23
Томаш Шмидт поблагодарил Лукашенко за предоставление убежища в Белоруссии
4 days ago 00:17:17 1
[Gaming Reviving] Jujutsu Kaisen: Cursed Clash - All Ultimate Attacks [w/ Season 1-2 DLC]
4 days ago 00:06:17 1
[CNBC Television] A Covid-19 outbreak near vital Chinese port could create ’perfect storm’ for rising prices
4 days ago 00:02:18 1
The Sudanese Armed Forces are displaying documents of captured Colombian mercenaries (including former soldiers) who were recrui