Для БТ тэніс і гімнастыка важнейшыя за топавы футбол?

Беларускія фан-клубы вядомых англійскіх футбольных камандаў нават звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі. Нагода для звароту: тэлеканал “Беларусь 5” набыў за вялікія грошы правы на трансляцыю англійскай лігі, але замест футбольных жывых эфіраў часам паказвае не вырашальныя спаборніцтвы ў іншых відах спорту. Нават замест нядаўняга матча БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі Еўропы на “Беларусь 5” паказвалі тэніс. Пра гэта і шмат што яшчэ размаўляем з прадстаўніком беларускага фанклуба англійскага “Ліверпуля” Аляксандрам Лапко
Back to Top