Дачка і бацька атрымалі 30 сутак на дваіх / Дочь и отец получили 30 суток на двоих

На 15 дзён арышту суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў ілюстратарку Лізу Ганчарову, якую затрымалі 13 сакавіка. Працэс вёў судзьдзя Дзьмітры Карсюк. У судзе яна паведаміла, што супрацоўнікі АМАПу затрымлівалі яе вельмі жорстка, цягнулі па зямлі, некалькі разоў кідалі на асфальт і прымянялі ўдушальныя прыёмы. У гэты ж дзень затрымалі і яе бацьку, якога асудзілі таксама 15 сутак. Сьведкам на працэсе быў Іваноў Іван Іванавіч, супрацоўнік Цэнтральнага РУУС гораду Менску са зьмененымі дадзенымі.
Back to Top