Уступная кампанія у каледжы і ліцэі пачалася ()
У барацьбу за будучых навучэнцаў сёння ўступілі сярэднія спецыяльная навучальныя ўстановы. Тут стартуе прыём дакументаў на бюджэт. І працягнецца ён да 3 жніўня. Усяго ў Віцебскай вобласці прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю можна атрымаць амаль у трох дзясятках каледжаў і ліцэяў. Сёлета яны плануюць набраць на дзённую, завочную і вячэрнюю формы навучання каля 8 тысяч чалавек.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017