Колавая ліра / Hurdy-Gurdy – Belarusian Folk Instruments
Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Kolavaja lira (Hardy-Gurdy)
Колавая ліра
(ле́ра, рэ́ля, старэ́цкая скры́пка, ко́лавая лі́ра)
Струнны фрыкцыйны музычны інструмент, у якім гук узнікае ў выніку трэння драўлянага кола аб струны (ролю смычка выконвае драўлянае кола).
У Еўропе ліра згадваецца з Сярэднявечча, а на тэрыторыі Беларусі ўжо ў пачатку XVII ст.
Для вырабу корпуса выкарыстоўваюць клён, елку; для калкоў і клавіш – дуб, сёння таксама палісандр. Струны жыльныя або вераўчаныя.
Ліра мае драўляны рэзанансны корпус рознай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай). Да верхняй часткі корпуса прымацаваная скрынка з калкамі. Ліра мае меладычныя (1-3) і бурдонныя (2) струны, якія вырабляюцца з жыл або вяроўкі. Гук узнікае ў выніку трэння драўлянага кола аб струны, якое музыкант прыводзіць у рух з дапамогай корбы. Кола ліры выконвае тую ж функцыю, што смык у скрыпцы. Вышыня гуку змяняецца пры дапамозе клавіш.
Музыкі, якія гралі на лірах, зваліся лі́рнікамі. У народзе іх лічылі “божымі людзьмі”. Яны вандравалі па вёсках ды гарадах, гралі і спявалі падчас кірмашоў ды фэстаў. Трымаліся па адным, удвух або групай па 3-4 чалавекі з агульным павадыром. За сваю справу лірнікі атрымлівалі ахвяраванні (ежай або грашыма). Некаторыя з іх займаліся настаўніцтвам.
Пераважную частку рэпертуару лірнікаў складалі духоўныя вершы і псалмы, апроч гэтага выконваліся гістарычныя, павучальна-бытавыя, сатырычныя і гумарыстычныя песні. Зрэдку лірнікі гралі танцавальныя мелодыі.
У XVII ст. у Беларусі з’явіліся лірніцкія цэхі. У Мінскай губерні лірнікі ўваходзілі ў так званы жабрацкі цэх, які меў выбарнага цэхмістра, свае правілы і спецыяльную жабрацкую мову. У цэх прымалі толькі вучняў з фізічнымі недахопамі.
Інструмент выйшаў з ужытку ў 1930–40-я гады; сёння рэканструкцыяй ліры займаюцца лепшыя майстры музычных інструментаў, а шэраг беларускіх выканаўцаў папоўнілі свой рэпертуар лірніцкімі творамі.
ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“
Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось
Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава
Саўндтрэк: Sneguole
📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe
Далучайцеся да Tradycyjа:
Наш сайт:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Vkontakte:
19 views
194
44
11 months ago 01:09:13 1
Вока Чарота - “Дзяды ў горадзе Б“ (full concert)
1 year ago 00:07:17 4
Stary Olsa - Balada pra Cmoka (official music video)
1 year ago 01:07:30 1
Stary Olsa - Гераічны эпас/Heroic Epos (full album)
2 years ago 00:59:03 1
Старыя інструменты Беларусі
2 years ago 00:59:03 10
Старыя інструменты Беларусі - дакументальны фільм Змітра Сасноўскага (Стары Ольса)
4 years ago 00:59:03 5
Старыя інструменты Беларусі
4 years ago 00:04:23 103
Стары Ольса - Штурм замка Пулен (official lyric video)