Cветлогорск-Шатилки. Свидетельствует Гвидольд Валуев/ Шацілкі. Сведчыць Гвідольд Валуеў. 2009 год

Гвідолд Валуеў (па матчынай лініі Манкевіч) распавядае пра рэдкія сенсацыйныя факты з гісторыі Шацілак-Светлагорска. Ен падчас Другой Сусветнай вайны быш мальчуком і жыў у акупацыйных Шацілках. Вы даведаецеся: Дзе ў Шауілках знаходзіліся Ганацкія могілкі? Дзе перасякаліся Горвальскі і Валынскі (Мазырскі) тракты? Дзе стаяў намёт Карла XII? Дзе стаяла сядзіба пана Скалава? Што адбывалася з Бярэзінскім атрадам Пінскай флатыліі ў 1941 годзе? Дзе ў Шацілках знаходзілася самае першая і другая школы? Дзе стаяў касцел? Дзе пахаваны жаўнеры вермахта? Дзе і як насамрэч былі пахаваны жаўнеры Чырвонай Арміі ў Шацілак? Дзе была суднаверф? Дзе пахаваны невыдомыя волаты? Калі з’явіліся ў Шацілках нямецкія перасяленцы і дзе жылі? Дзе ў Шацілках знаходзілася паліцэйская управа? Дзе знаходзілася яўрэйская гета? І іншае. Вандроўку па Шацілках з Гвідольдам Валуевым зняў мясцовы краязнаўца, журналіст Віктар Раманцоў у 2009 годзе (магчыма ў 2008).
Back to Top