Neйki - Беларуская мова (на верш Пімена Панчанкі)

Беларуская мова. Верш Пімен Панчанка (Пимен Панченко). Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская. Светлая, як травы у расе. Вобразная, вольная, пявучая, Мова беларуская мая! Дратавалі, здзекваліся, мучылі... Ты жыла і ў працы і ў баях. Пра цябе, як сонечнае дзіва, I Купала, ды і ўсе мы снілі сны... Ад цябе, ласкавай і праўдзівай, Адракаюцца цяпер твае сыны. Пра народ мой, церпялівы, працавіты, Помняць партызанскія лясы... Хто за намі? Пакаленне прагавітых. Халуеў я чую галасы. Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў, Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт, А сягоння — вялікадзяржаўнікаў, Што разбэсцілі вялікі мой народ. Навучылі не рабіць — Хлусіць і красці. Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць. Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці, Ды люблю сваю зямлю... і не магу.
Back to Top