Рэпер Ligalize у жывым эфіры Еўрарадыё

26 чэрвеня ў студыю Еўрарадыё завітае расійскі рэпер Ligalize. Ён прыехаў у Мінск каб выступіць на фан-зоне Еўрапейскіх гульняў, і завіс тут на некалькі дзён. Пакуль у сацсетках жартуюць, што гэта адзіны легалайз, на які могуць разлічваць беларусы, паразмаўляем з Ligalize пра рэп, шоў-біз і братнія народы. Размова ў жывым эфіры пачнецца ў 17:05 пасля выпуска навінаў. Пытанні Лігалайзу будуць задаваць рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў і прадзюсар Яўген Калмыкоў. Афіцыйны telegram —
Back to Top