“Ідэя Х“ з дыпламатам Паўлам Мацукевічам | “Идея Х“ с дипломатом Павлом Мацукевичем

1 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дыпламат і экс-амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. Як гэта ні парадаксальна, але сёння перад беларусамі ізноў паўстала спрадвечная праблема захавання незалежнасці сваёй краіны. І менавіта гэтая задача — захаванне Беларусі як незалежнай краіны, аб’ядноўвае беларусаў, гэта сёння наша нацыянальная ідэя, перакананы Павел Мацукевіч. А ўсе астатнія ідэі, такія як нацыянальная сімволіка, мова і гістарычная спадчына, правы чалавека і законнасць, кладуцца цаглінкамі на падмурак ідэі незалежнасці. І такім чынам будуецца наш беларускі дом. Пра тое, чаму пагроза незалежнасці і сёння застаецца для нас актуальнай, як дамагацца кансэнсусу па пытаннях сімволікі, мовы ды ўсяго іншага, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Мацукевічам. Нашы суполкі ў сацсетках. Падпішыцеся! ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top