Збіты міліцыяй хлопец распавёў, як яму ламалі косці | Милицейский беспредел в Беларуси

Вяртаемся да тэмы міліцэйскага гвалту. На мінулым тыдні «Белсат» распавёў аб брутальным збіцці двух маладзёнаў у Берасці 7 траўня. З адным з іх у шпіталі раней паразмаўлялі нашыя журналісты. Сёння ўдалося даведацца пра месца знаходжання яшчэ аднаго пацярпелага. Цяжка збіты маладзён пакуль адмаўляецца размаўляць з медыямі. Міліцыя інцыдэнт не каментуе. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
Back to Top