Суп з гісторыяй - КАПУСТА на вэнджаных РЭБРАХ. Гатуем з “Будзьма!“

Першыя ўзгадкі аб гэтай страве з’явіліся яшчэ ў XVI ст., некаторыя даследчыкі мяркуюць, што капусту альбо капусняк пачалі гатаваць яшчэ ў IX ст., тады суп уяўляў сабою проста вараную капусту. За тысячагадовую гісторыю гатавання рэцэптура супу моцна змянілася толькі ў XIX ст., калі сталі даступнымі спецыі і бульба, і мучная запраўка знікла. 📌Гатуем на сям’ю: вэнджаныя рэбры 500 г 3 літры вады 1 ст. лыжка солі 30 гарошкаў перцу 20 гарошынаў каляндры 5 лаўровых лістоў сярэдні качан капусты (0,5 кг) 1 цыбуля 1 вялікая морква 150 г сала 50 г часнаку 1 ст. лыжка мёду 250 г кіслай капусты 2-3 бульбіны хлеб чорны, па лусце да кожнай порцыі 1 ст. лыжка смятаны зеляніна Музыка: Стары Ольса
Back to Top