ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ Вёска Войская

Вёска Войская Камянецкага раёна. У 11—12 стагоддзях тут жылі яцвягі. Адметныя курганы гэтага балцкага племені знаходзяцца ў ваколіцах вёскі. Гісторыка-культурная каштоўнасць Войскай — драўляная царква, збудаваная ў 1773 годзе як уніяцкая. У храме знаходзіцца родавы склеп князёў Капустаў.
Back to Top