Канал “Культура“ Беларускага радыё. Мікіта Моніч. 01. Як спажываць мастацтва?

Краіна Ямата у японскай і еўрапейскай гравюры 17-19 ст. - Вядучы мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч распавядае пра выставу «Краіна Ямата у японскай і еўрапейскай гравюры 17-19-га стагоддзя». Экспазіцыя падзелена на дзве часткі. У першай – каля 20-і традыцыйных японскіх гравюр другой паловы 19-га стагоддзя, па якіх можна прасачыць дынаміку развіцця мастацтва «укіё-э». У другой – творы еўрапейскіх майстроў, іх бачанне і ўспрыняцце экзатычнай усходняй культуры #КаналКультура #КультурныяСкрыжаванні
Back to Top