“Падарожжа дылетанта“ . Вёска Мільча

У працяг сваіх вандровак па беларускай зямлі, Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Мільча, якая знаходзіцца ў Вілейскім раёне. Гэта былое ўладанне Віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла. Сваю гісторыю мястэчка вядзе яшчэ з 16 стагоддзя, а сёння стала героем новага выпуска праекта “Падарожжа дылетанта“. Колішні ўладальнік мястэчка, прадстаўнік славутага роду Тышкевічаў Канстанцін збіраў тут фальклор для сваёй кнігі кнігі «Вілія і яе берагі». Яшчэ Мільча вядомая помнікам архітэктуры, праваслаўнай царквой Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якую збудавалі ў 1865 годзе. Старажытная вёска знаходзілася у баку ад вёскі сённяшняй, пра што сведчаць рэшткі каменнай капліцы, пра якую амаль нічога не вядома. Але пра Мільчу ёсць што распавесці! Самы вядомы вандроўнік Беларусі Юры Жыгамонт у гэтым пераканае кожнага: прыемнага прагляду.
Back to Top