Крамбамбуля ў BML – ад застольнага праекту да партызанскага атраду

У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live – Крамбамбуля! Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку чаго лірыка і музыка сталі куды больш жорсткія, а з застольнага праекту Крамбамбуля пераўтварылася ў партызанскі атрад. У жывым сэце прагучаць песні як з аднаго, так і з другога перыяду. Песні, якія гучаць у праграме: Госці (музыка і словы Лявона Вольскага) Хочаш піва (музыка Лявона Вольскага і Сяргея Канановіча, словы Лявона Вольскага) Абсэнт (музыка і словы Лявона Вольскага) То ня дудка (музыка і словы Лявона Вольскага) Мама, не журыся (музыка і словы Лявона Вольскага) Чырвоны штраль (музыка і словы Лявона Вольскага) Партызанская (музыка і словы Лявона Вольскага)
Back to Top