Не паспеў далёка з’ехаць папярэдні, а ў нас ужо новы! Мы прэзентуем кліп і песню “Лiпычка”, якая доўга расла, брыняла, чакала свайго часу і яе момант прыйшоў. У той час, калі наш край паглынаюць доўгія восеньска-зімовыя вечары, калі праца скончана, а энэргіі зашмат – распачынаецца пара Вячорак, а гэта значыцца - танцы, жарты, балаган! Мы не маглі мінаваць гэткае гулянне-баляванне, бо дзе BY CRY – там i свята!
Упершыню мы зладзілі здымкі не самастойна, а ў сутворчасці з сябрамі з арт-студыі Piligrim. Над кліпам працавалі: Аляксандра Грахоўская, Міхась Аракчэеў, Кацярына Аракчэева, Алег Гірэль. З падзякай Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству і ўсім, хто дапамог апрануць нас (музыкаў) у цудоўныя беларускія строі.
Запіс і звядзенне песні: Мікіта Касцюкевіч
Мастэрынг: Ілля Дмуха(DI ProMixMaster)
#BY_CRY #new_clip #new_music #folk_rock #Belarus #clip_2017