2017/03/04, Наша ліга, 22 тур, Мінск Сіці - Red Bisons - 2:7 (агляд матча)
Наша ліга 2016/2017 гг., матч 23 тура
2017/03/04, субота, а 20:00
СК Курасоўшчына (вул.Каржанеўскага, 16ж)
Мінск Сіці - Red Bisons - 2:7 (пепшы тайм - 1:1)
У звышпрынцыповым і архіважным матчы ў Бізонаў ізноў атрымалася атрымаць перамогу, значэнне якой нельга пераацаніць. Перамогу гэтым разам нават буйную, але ў першым тайме была абсалютна роўная і нервовая барацьба. А вось напачатку другога тайма калітка нечакана прыемна раскрылася, і цягам 4 хвілінаў мы накідалі ажно 3 мячы, пасля чаго задыхалася лягчэй. Гэта рэабілітацыю за ўчорашнюю не самую выразную гульню правёў Яраслаў Сушчынскі, забіўшы такія важныя мячы.
А ўвогуле хочацца пахваліць і падзякаваць кожнага гульца каманды, бо выкладаўся і стараўся абсалютна кожны.
Дадзеная перамога азначае магчымасць вярнуцца ў спрэчку за п’едэстал Нашай лігі, чакаем вынік заўтрашняга суперматча Los Amigos - Дынама Deaf.