Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю. “Надзея“.

На пачатку чэрвеня 2009 году выйшаў дыск “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю“, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата“. Гэты дыск, які складае музычная кампазіцыя з 14 песьняў і ўрыўкаў з Сьвятога Пісаньня, стаў ня толькі першым для музыкантаў гэтай харызматычнай супольнасьці, але і першым музычным праектам, зьдзейсьненым у БГКЦ. На дыску запісана 14 песьняў, зьвязаных між сабою вершамі з Сьвятога Пісаньня ў адзіную кампазіцыю, агульны час гучаньня якой -- больш за гадзіну. Усе тэксты песьняў сабраныя і выдадзеныя асобнай кніжачкай. Адносна набыцьця кампакт-дыску “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю“, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата“, можна зьвяртацца да а. Ігара Кандрацьева на яго e-mail: @ і па тэлефонах: ( 375 162) 24-74-82, ( 375 29) 724-74-82.
Back to Top