Пытанні да кветак. Трыпціх.
*
Як смерць перамагчы
І як Тваё імя
Між паплавоў травы
Пабачыць вечным кветам?
О, музыка, гучы!
Скрозь чэрап салаўя
Свой голас гарлавы,
Сардэчна недапеты
Засейвай - і пусці -
Цягні, як голка ніць,
Сугуччамі расці -
Суквеццямі прысніць.
*
Сугуччамі расці -
Суквеццямі прысніць.
Твой подых веснавы,
Твой надмагільны ўздых.
З мінулага глядзі,
Што плыню не спыніць -
Ні Леты, ні Нявы,
Ні Цібра. Толькі ціх-
Не плыня галасоў,
Каб зноў загаманіць.
Мы капішча лясоў -
Агонь і камяні.
*
Мы ка