Печаны КАРП на бульбяной падушцы. Гатуем з “Будзьма“!

Згодна з народнымі павер’ямі, калі пакласці ў гаманец лускавінку каралеўскага карпа, якога гатавалі перад Раством, то яна прынясе багацце. На беларускіх землях карпаў пачалі разводзіць яшчэ ў ХІІІ ст., разводзілі яшчэ і карасёў, але карп ужо тады лічыўся найсмачнейшай рыбай. Пазней, у часы Рэчы Паспалітай, нават вывелі адмысловы від карпа – каралеўскі – сёння мы ведаем яго як люстраны карп. Нашыя продкі загадзя лавілі карпаў ці карасёў і трымалі жывымі да свята ў рацэ ці возеры ў адмысловых бучах ці папросту ў звычайнай бочцы на падворку. 📌Гатуем на 4 порцыі: карп 1 кг чырвоная цыбуля - 1 вялікая ці 2 сярэдніх 1 морква посны алей 30 мл чорны перац і каляндра 1 ст. лыжка солі 2 ст. лыжкі смятаны бульба 300 г 3 лаўровых ліста 4 зубчыкі часнаку пучок зеляніны (кроп, пятрушка) Музыка: Стары Ольса
Back to Top