З гармонікам па жыцці

Старадарожскі край славіцца творчымі людзьмі. Сярод іх – гарманісты. У руках гэтых музыкаў гармонік не іграе, а гамоніць, нібы расказвае пра хараство і прыгажосць родных мясцін, пра таленавітых, вясёлых і шчырых баларусаў. Не дзіва, што ад выканання “полек” і “лявоніх” ногі самі просяцца ў скокі. Кожны гарманіст – унікальная асоба. Гарманісты - Мiкалай Васiльевiч Брага, Анатоль Васiльевiч Кудласевiч, за барабанам - Iван Iванавiч Жураўскi.
Back to Top