За свой дом стаім гарой ()
Старшыня таварыства ўласнікаў жылля з красамоўнай назвай «Мора спакою» Вера Котава — дасведчаны капітан, які ў жыллёва-камунальным акіяне віртуозна вядзе эскадру дамоў-караблёў. Калі 11 гадоў назад медыцынскі работнік стала старшынёй таварыства ўласнікаў, прыйшлося з нуля спасцігаць азы домакіравання. Зараз Вера ведае, што галоўнае ў справе кіравання нерухомай маёмасцю не толькі зладжаная работа каманды і арганізатарскія здольнасці, але і жаданне уласнікаў зрабіць свой дом утульным.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017