Канцэрт гурта “ПРАВАКАЦЫЯ“ у клубе “Графіці“ 4 лiстапада 2016

4 лістапада ўвечары ў мінскім клубе «Графіці» на сцэну выйшаў панк Бахарэвіч. Не літаратар, а музыка. Той Бахарэвіч, які роў у 90-я пра «Квітней, мая Быдляндыя» і «Карычневае». Літаратар рэінкарнаваў сваю даўнюю плынь — гаражны панк-рок. Гэта ўсё — дзеля адзінага (пакуль што) выступу ў мінскім андэграундным клубе. Першай кампазіцыяй, якую выканала абноўленая «Правакацыя», быў маніфест-гімн на кампазіцыю Iggy Pop— «I wanna Be Your Dog».
Back to Top