Дваццаты – юбілейны ()

Традыцыйна баксёрскі форум ладзіцца ў спартыўнай зале імя алімпійскага чэмпіёна Вячаслава Яноўскага. За дваццацігадовую гісторыю спаборніцтваў ён стаў візітнай карткай абласнога цэнтра. Сюды прывозяць сваіх выхаванцаў трэнеры з усіх краін постсавецкай прасторы. Сёлета спаборніцтвы сабралі атлетаў з Беларусі, Расіі і Эстоніі, якія разыгрываюць 12 камплектаў узнагарод у трох узроставых групах. Шанец праявіць сабе атрымліваюць юнакі, моладзь і кадэты. Для большасці віцебскіх баксёраў турнір памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да першынства Еўропы, якое ў сярэдзіне красавіка пройдзе ў Італіі.. Фінальныя баі на турніры запланавана правесці ў суботу 31 сакавіка. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top