LIVE: СВЯТЫ ВЕЧАР. Маргарыта Ляўчук, “Унія”, Аляксандр Цярэшчанка, “Беларускі цуд”, Вольга Гуз

Падтрымайце сем’і палітвязняў тут: Дабрачынная калядная імпрэза “СВЯТЫ ВЕЧАР“ у касцёле Святога Казіміра ў Вільні арганізавана Беларускай Радай Культуры пад патранатам Офіса Святланы Ціханоўскай. Гэты ўтульны і па-святочнаму цёплы канцэрт падтрыхтаваны беларускімі артыстамі, якія вымушаны былі пакінуць Радзіму, для беларусаў па ўсім свеце. У няпросты для Беларусі час мы не мусім забывацца , што нашая культура дае нам сілы, веру, упэўненасць і надзею, яднае і падтрымлівае нас. Салідарнасць і супольныя справы вельмі важныя для кожнага беларуса. Падчас трансляцыі вы можаце ахвяраваць любую суму для сем’яў палітзняволеных у Беларусі, а іх на дадзены момант 933. Беларуская Рада культуры і Фонд “Страна для Жизни“ перададуць усе сабраныя сродкі блізкім палітвязняў. У канцэрце бяруць удзел: Маргарыта Ляўчук - сапрана Мужчынскі хор “Унія“ Гурток традыцыйных спеваў “Беларускі цуд“ Аляксандр Цярэшчанка - труба Хэлена Музыкантава - арган, фартэпіяна Вольга Гуз - скрыпка Дзяліцеся
Back to Top