“Ідэя Х“ з эколагам Ірынай Сухій | “Идея Х“ с экологом Ириной Сухий

15 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — эколаг, сябра праўлення грамадскага аб’яднання “Экадом”, сябра партыі “Зялёныя” Ірына Сухій. Рабіць усё магчымае, каб не нашкодзіць экалогіі, захоўваць прыроду сваёй Бацькаўшчыны — менавіта гэта імкненне павінна стаць экалагічнай нацыянальнай ідэяй беларусаў. Бо калі мы знішчым лясы, забрудзім рэкі і азёры, сапсуём паветра сваёй краіны, то ні пра якую светлую будучыню ні ў “новай”, ні ў “старой” Беларусі гаварыць не давядзецца, перакананая Ірына Сухій. Пра тое, як нам захаваць экалагічную раўнавагу паміж чалавекам і прыродай і ці мае значэнне для эколагаў пытанне нацыянальнай ідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сухій. Праграма гэта была запісаная ў канцы 2020 года, але каб выдаць яе менавіта 15 ліпеня, ёсць дзве нагоды. Першая — 16 ліпеня Ірына Сухій, якую сябры з павагай называюць “бабуляй беларускай экалогіі”, святкуе свой дзень народзінаў. Другая — на жаль, у Ірыны сур’ёзныя праблемы са здароўем і ёй тэрмінова неабходная аперацыя па замене каленнага
Back to Top