Leibonik — Сымон (Live)

Па матывах верша “Два скрыпачы“ Віталя Рыжкова. LEIBONIK: Сяргей Башлыкевіч, Ганна Рэзнік Хор: Вольга Пятрова, Наталля Ісялёнак, Наталля Скалабан, Уладзіслава Шабеця, Алеся Селядцова Аранжыроўка для хора: Герман Бранавіцкі Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Алейнікаў Гафер: Васіль Хвалюк Гук: Андрэй Акатаў Ля карчмы ў мястэчку ў хаце старой На раскіданым ложку каля піяніна Чарнабровая баба з пасмінкай сівой, Аўдавелая ўвосень, народжвала сына. Яна білася ў крыке, хтось нёс ёй вады, Хтось бярэмам на кіпень нёс з сеняў галлё, Яна ж выла й раўла немым голасам бы Заблукаўшае ў лесе пад вечар цялё. І суседкі ўжо шэптам раклі, быццам дзе Матку з сынам назаўтра чакае магіла, Яна ж коўдру да болю сціскала ў руцэ І пад самую раніцу ўсё ж нарадзіла. Ты мамін сынок, сымон малы, Цёплы скрутак баба гайдала. Ты мамін сынок, Сымон. Тры хлапцы заступілі Сымону дарогу: - Ходзь сюды, жыдзянё, не хавай свае вочы! Дай нам скрыпку пад ногі сваю на падлогу, Каб не мог зноў пілікаць ад ранку да ночы. Зцерпіш гэта? Мо зцерпіш і ў морду тады? Будзем біць, покуль рукі не дрыгнуць у стоме. Нам бы волю - загінуў бы тут назаўжды, Як твой бацька, забіты ў адэскім пагроме. Ды змягчэй бог-сусвет: Хлопцы, ходу, гамон! Пад п’яны смех тры постаці ў цемры сканалі, І ляжаў на зямлі недабіты Сымон, Побач - скрыпка, каторую недатапталі. Ты мамін сынок, Сымон - Гучала нібы праклён. Ты мамін сынок, Сымон. А калі вайна стрэлілі хорам гармат, Сымон суткі з пляча не здымаў сваю скрыпку, А назаўтра пайшоў сам у ваенкамат, Як поп крыжык, сціскаючы ў жмені агітку. Там яго запісалі: Сымон, трыццаць год, Безпартыйны, жанаты, ёсць дзеці. Так з ліху Стаў скрыпач на абцасы патрэсканых ботаў Пад каманду людзей без музычнага слыху. Жонка сохнуць вачам не давалі ні хвілі, Дзеці ж тату Сымона маўчкі праважалі Біць тых самых, што Сымку калісь не дабілі, І таптаць тых, што Сымана не датапталі. Ты мамін сынок, Сымон - Чулася наўздагон. Ты мамін сынок, Сымон.
Back to Top