ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Самуйлавічы

Урэшце маем для вас новы выпуск. Гэтым разам распавядаем пра вёску Самуйлавічы, што знаходзіцца на Мастоўшчыне. Вядомая з ХV ст. Тут знаходзіцца царква Святога Мікалая, збудаваная як уніяцкая ў 1780-х гадах. На пачатку ХІХ стагоддзя вёска была ўласнасцю ўдзельніка антырасійскага руху Дамініка Аскеркі. Яго жонка Ганна Валовіч была сястрой знакамітага паўстанца Міхала Валовіча. У 1920-х гадах у царкве святога Мікалая служыў святар Кіпрыян Клімуц, ушанаваны як пакутнік за веру.
Back to Top