Казкі з Маляванычам 👱🏻‍♀️ Новая серыя 👱🏻‍♀️ Папялушка (Шарль Пэро)

Гэтым разам Маляваныч падрыхтаваў нам сапраўдны цуд — любімую казку дзетак і дарослых “Папялушка, ці Крышталёвы пантофлік“ Шарля Пэро: “Жыў сабе адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі сама ганарыстую і сама фанабэрыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў той кабеты дзве дачкі, і мелі яны такі самы дрэнны характар, як і іхняя маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага, ласкавага - такога, што і параўнаць няма з чым...“ Слухаем ужо ўвечары прыгоды нашай даражэнькай Папялушкі і глядзім, як іх адлюстраваў Андрусь Такінданг. - Уступ: анімацыя - Дзяніс Міжуй - Глядзіце і слухайце новыя #Казкі_з_Маляванычам штотыдзень (пн -пт) на канале #Бэйбус!
Back to Top