Словы Уладзіміра Караткевіча
Музыка Алеся Камоцкага
Расплата за ўсё:
За чырвоныя макі,
За світанне жыцця,
За блізкі канец,
За тое, што быў,
Што смяяўся і плакаў,
За тое, што ўсе любілі мяне.
За Сірына, што заліваўся ў маі,
За лістападаўскі крык крумкача -
За ўсё, расплата, цябе прымаю
I, сціснуўшы зубы, буду маўчаць.
Нішто не суцешыць,
Не дапаможа,
Таму, што не быў я спакойнай травой,
А быў удалым,
Як Ян Прыг