ДЕРЕВЯННЫЙ НАРОД | ДРАУЛЯНЫ НАРОД | Документальный фильм

Мультфильмы Киностудии Беларусьфильм - Жыў на Пружаншчыне рэзчык па дрэву Мікалай Васільевіч Тарасюк – народны майстар Беларусі... Каля яго хаты – унікальны музей “Успамiны Бацькаўшчыны”, аналагаў якому няма ў нашай краіне. Тут у драўлянай вёсцы жывуць драўляныя героi Мiкалая Тарасюка, жыве яго светаўспрыманне, яго сялянская мудрасць. Майстар-самавучка выразае фiгуркi з паленцаў, упрыгожвае iх лазой, саломай i кампануе ў сюжэты з сялянскага жыцця i побыту. Спецыялiсты называюць такi вiд дзейнасцi iнсiтным мастацтвам. Гэта значыць, ягоная творчасць сфармiравалася натуральна i самабытна, яна арыгiнальная, пазбаўленая якога-кольвечы прафесiйнага ўплыву. Фільм праз асобу героя і яго драўляны народ дае магчымасць далучыцца да спрадвечнага ладу жыцця беларуса, які пакрысе знікае за незваротнасцю часу. Автор сценария - Аслюк Виктор Режиссер-постановщик - Аслюк Виктор Оператор-постановщик - Анатолий Казазаев Все права принадлежат Национальной киностудии “Беларусьфильм“ © 2011
Back to Top