Голы кароль. Каляды разам з Маляванычам. Вечар пяты

«Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любіў прыбірацца, што траціў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкі яго цікавілі толькі тым, што можна было лішні раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзіну дня быў у яго асобны ўбор. У сталіцы таго караля жылося вельмі весела. Амаль штодня туды наведваліся замежныя госці. І вось аднаго разу...» Што ж там адбылося, даведаемся ўжо сёння, 5 снежня, у 19:30 па мінскім часе. «Голы Кароль». Вечар 5. Ганс Хрысціян Андэрсан. Маляваныч адкрывае наступнае акенца разам з Андрусём Такіндангам (малюнкі) і набліжае Каляды! Спяшайцеся рабіць дабро ў чароўны час! Вы можаце падтрымаць дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube:
Back to Top