Простыя рэцэпты напояў, якія пілі яшчэ нашыя продкі: квас, узвар, вяршковы напой.
💢 КВАС з чорнага хлеба
Пачалі рабіць квас вельмі даўно: з крыніц вядома, што першы раз квас узгадваецца ў Х стагоддзі, а рэцэптаў гэтага напою існуе вялікае мноства. Квас рабілі з крупаў і ягадаў, але самы папулярны быў і застаецца квас хлебны.
Чорны хлеб нарэзаць невялікімі кавалачкамі і падсушыць у духоўцы цягам 15–20 хвілін пры тэмпературы 160 градусаў. Сушыць можна і на падаконні, але на гэта сыдзе некалькі дзён.
сухары з чорнага хлеба 100 г
вада 1,5 л
мёд 75 г
сухія дрожджы 3 г
☝️ Пасля кіпення сухароў даць настаяцца 6 гадзін. Дрожджы лепш дадаваць у вадкасць тэмпературай каля 30 градусаў, пры высокай тэмпературы яны не спрацуюць. Добра вымешаць і пакінуць у цяпле — напой павінен саспець праз двое сутак.
💢 УЗВАР з чарэшні з мятай
Нашыя продкі здаўна летам сябе цешылі ўзварамі не толькі і з садавіны, а яшчэ і з раслінаў: рамонак, ліпа, кроп і шмат што іншае наталяла смагу стагоддзі таму.
вада 1 л
чарэшня (могуць быць вішня ці слівы) 200 г
цукар па смаку
4-5 лісткоў свежай мяты
💢 Клубнічна-ВЯРШКОВЫ НАПОЙ
Такі аналаг сучаснага малочнага кактэйлю быў папулярны сярод заможнай шляхты і магнатаў, нават летам у іх мог быць лёд! Яго нарыхтоўвалі ўзімку і захоўвалі ў адмысловых сутарэннях, пабудова якіх каштавала велізарных грошай.
клубніцы (можна вішню, маліну, чарніцы ці парэчку) 150 г
вяршкі 200 г
Музыка: Стары Ольса [club24886266|@stary_olsa]
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма
👉Гатуем з «Будзьма»! (рэцэпты)
218 views
312
105
11 months ago 00:05:29 1
Домашний квас из хлеба. Рецепт кваса в домашних условиях на 3 литра