Годная Беларусь: Чым унікальныя беларусы (3 серыя)

Грамадская кампанія «Годна» прадстаўляе трэцюю серыю з цыкла відэа-лікбезаў «Годная Беларусь» — «Чым унікальныя беларусы». У ёй мы дакажам, што Беларусь — унікальная і непаўторная. І агучым такія факты, пасля якіх не ганарыцца нашай краінай проста не атрымаецца. Сам відэапраект «Годная Беларусь» у простай і нагляднай форме распавядзе, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. Адкажа на пытанні: Чым мы, беларусы, адметныя і ўнікальныя? Што нас яднае?
Back to Top