95 год з дня нараджэння Івана Мележа

95 год з дня нараджэння Івана Мележа. 8 лютага 1921 нарадзіўся Іван Мележ. ...Ён быў надзвычай сціплым чалавекам. Нават- сарамлівым. Умеў і любіў выслухаць суразмоўцу, не перапыняў яго нават тады, калі той зусім не меў рацыі; зрабіць жа заўвагу ці то не жадаў, ці то таксама саромеўся... Яго знакамітая “Палеская хроніка“ была і ёсць у абавязковай школьнай праграме. За гэты твор празаік атрымаў вышэйшую прэмію Саюза - Ленінскую. “Людзі на балоце“ - неаднаразова ставілі ў тэатрах, на яе аснове здымалі фільмы, якія і сёння глядзіць маладое пакаленне.
Back to Top