У аўторак у аграгарадку Гарадзец адбылася 24 выязная сесія раённага Савета дэпутатаў

Дэпутатамі абмяркоўваліся пытанні і прымаліся рашэнні па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, а таксама па стану і перспектывам развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў Шклоўскім раёне. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бойка і першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Малахаў.
Back to Top