"Казелінька" - традыцыйная беларуская калядная гульня

“Этна Традыцыя“ і Сяржук Доўгушаў распачынаюць знаёмства з беларускімі каляднымі гульнямі. Калядныя гульні - адметная частка беларускай культуры. З іх дапамогай людзі бавілі час святочнымі вечарамі ці збіраючыся на бяседу, а дзеткі праз сюжэты спазнавалі свет. Усе гульні ў межах праекта падрыхтаваныя легендарнай даследчыцай і захавальніцай жывога фальклёру Ларысай Рыжковай разам з гуртом “Калыханка”. Глядзіце, гуляйце і дзяліцеся з сябрамі! Падтрымаць праект і далейшыя імпрэзы можна тут: або праз PayPal: artrezydencyja@ Далучайцеся да Tradycyji:
Back to Top