Maxim Tank

Максі́м Танк, сапр.: Яўге́н Іва́навіч Скурко́ (4 (17) верасня 1912, Пількаўшчына, Віленская губерня — 7 жніўня 1995[1], Мінск; іншыя псеўданімы: Аўгень Бура; А.Граніт) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Класік беларускай літаратуры. На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору; паэзіі Максіма Танка ўласцівы інтэлектуалізм, шырокамаштабнасць, найноўшыя мастацкія формы і сродкі, багацце вобразнай, рытміка-меладычнай (верш сілаба-танічны, танічны, дольнік, верлібр), страфічнай (тэрцэт, катрэн, санет) арганізацыі верша. Максім_Танк Soundtrack: Obituary - Infected
Back to Top