Буйная аварыя ва Ушацкім раёне: адзін чалавек загінуў, дзевяць у бальніцы ()

Пасажырскі мікрааўтобус зачапіў коўш бульдозера, які перавозілі на аўтамабілі «МАЗ». Па папярэдніх дадзеных, маршрутнае таксі рухалася па трасе Полацк-Мінск, насустрач яму - «МАЗ» з трактарам на трэйлеры. Пры сустрэчным раз’ездзе мікрааўтобус, у якім было 15 пасажыраў, зачапіў коўш бульдозера левым бортам і страціў частку абшыўкі кузава. У выніку ДТЗ пацярпелі 9 пасажыраў маршруткі. Адзін мужчына - 28-гадовы новапалачанін ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top