КУРАПАТЫ . Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук

Песня на верш Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты“. Кампазітарка - Саша Даньшова. Мы далучаемся да ўшанавання памяці беларускіх дзяржаўных, культурніцкіх дзеячаў і навукоўцаў, якія былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты. Больш за 100 нашых выдатных творцаў былі знішчаныя тагачасным рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, іх вольны дух і прага да жыцця працягваюць натхняць нас. Падрабязнасці пра ноч 29-30 кастрычніка 1937 глядзіце тут
Back to Top